231778, Гродненская обл.,
г.п. Берестовица,
пер. Советский, 10

Email:sdl85@inbox.ru
(01511)2-10-53

Полезные ссылки

Новости

К сведению жителей Берестовицкого района

Подробнее

К сведению жителей Берестовицкого района

Подробнее

К сведению жителей Берестовицкого района

Подробнее

К сведению жителей Берестовицкого района

Подробнее

Все новости

Наша история

З ХРОНIКI ТЫХ ГАДОЎ

 

19.03.1960 г. На сумесным пасяджэннi Гродзенскага абкома партыi i аблвыканкама абмяркоўвалася месца будаўніцтва птушкафабрыкi. На будаўніцтва гэтага аб'екта прэтэндавала 5 раёнаў. Абмяркоўвалiся розныя варыянты. У сувязi з тым, што ў г.п. Вялiкая Бераставiца няма прамысловасцi (акрамя невялiкага масласырзавода), а пасёлак развiваецца, мясцовыя калгасы эканамiчна моцныя, прынята рашэнне: будаваць мiжкалгасную птушкафабрыку ў г.п. Вялiкая Бераставiца.

01.08.1961 г. Бераставiцкая мiжкалгасная будаўнічая арганiзацыя раёна пачала будаўніцтва Бераставiцкай мiжкалгаснай птушкафабрыкi. Яе вытворчыя памяшканнi ўзводзяцца на паўднёвай ускраiне Вялiкай Бераставiцы на рарозе на Паулюшкi. Прадпрыемства разлiчана на 125 тысяч курэй – нясушак. У будаўніцтве ўдзельнічаюць 16 калгасаў раёна, вядзе работы калектыў Бераставiцкага «Мiжкалгасбуда» (МСО).

15.01.1962 г. Падведзены вынiкi работы ў 1961 годзе на будаўніцтве Бераставiцкай птушкафабрыкi. У пасяджэннi прымалi ўдзел прадстаўнiкi аблвыканкама, абласной апганiзацыi «Мiжкалгасбуд», Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi БССР, а таксама прадстаўнiкi Береставiцкага райкама партыi i райкама партыi i ыканкама. З iнфармацыяй выступаў старшыня Бераставiцкага райвыканкама У.Р.Драгенскi.

Адзначалася, што ў стадыi будаўніцтва знаходзяцца будынак на 25 тысяч галоў маладняку з кармакухняй i будынкi двух птушнiкаў: адзiн – на 8,5 тысячы, другi – на 3,5 тысячы курэй – нясушак. Плануеццв ў будучым пабудаваць iнкубатар, воданапорную башню i iншыя вытворчыя i гаспадарчыя пабудовы. Пастанавiлi: першую чаргу прадпрыемства запусцiць у чэрвенi – лiпенi 1962 г.

25.01.1962 г. На сходзе рабочых будаўнiчых брыгад, якiя працуюць на ўзвядзеннi Бераставiцкай птушкафабрыкi, прыняты абавязацельствы па датэрмiновым i якасным завяршэннi будаўнiцтва першай чаргi прадпрыемства.

01.03.1962 г. Дырэктарам Бераставiцкай мiжкалгаснай птушкафабрыкi зацверджаны Мелянец Аляксандр Фамiч, якi да гэтага часу працаваў старшынею калгаса «Шлях да камунiзму» (цэнтр – в.Паплаўцы).

15.05.1962 г. Завершана будаўнiцтва i мантаж асноўнага абсталявання вытворчых памяшканняў1-ай чаргi Бераставцкай мiжкалгаснай птушкафабрыкi. Пачаўся працэс наладкi абсталявання i яго выпрабавання. Усе вытворчыя працэсы на прадпрыемстве будуць механiзаваны.

16.07.1962 г. На птушкафабрыку завезены першыя 4 тысячы галоў маладняку курэй – нясушак.

01.11.1962 г. Бераставiцкая мiжкалгасная птушкафабрыка даласваю першую прадукцыю. На мяскакамбiнат адпраўлены дзве тоны дыятычнагса мяса. Да канца года запланавана адправiць яшчэ чатыры тоны мяса.

07.01.1963 г. «Бераставiцкая мiжкалгасная фабрыка» у сувязi з лiквiдацыяй Бераставiцкага раёна i далучэннем да Свiслацкага раёна перайменавана ў «Свiслацкую птушкаферму».

31.12.1966 г. План продажу яек i мяса дзяржаве калектыў Бераставiцкай птушкафабрыкi выканаў на 123 працэнты. На кожную курыцу – нясушку атрымана па 169 яек.

15.01.1968 г. Рашэннем Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi БССР Бераставiцкая мiжкалгасная птушкафабрыка» рэарганiзавана ў дзяржаўнае прадпрыемства «Бераставiцкая птушкафабрыка».

30.04.1976 г. Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi БССР па вынiках 1975 года сярод iншых прызнана пераможцамi Рэспублiканскага спаборнiцтва.

26.10.2004 г. Рэспублiканскае ўнiтарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Бераставiцкая птушкафабрыка» загадам Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання Рэспублiкi Беларусь рэарганiзавана ў Адкрытые акцыанернае таварыства «Бераставiцкая птушкафабрыка» (ААТ «Бераставiцкая птушкафабрыка».


Гiсторыя кожнага калектыву складаецца з працоўных бiяграфiй асобных людзей. За час iснавання Бераставiцкай птушкафабрыкi праз яе прахадную прайшлi сотнi, а можа i тысячы работнiкаў. Але першапраходцы – яны назаўсёды застануццв першымi. Першы дырэктар фабрыкi, першы заатэхнiк, першая птушнiца, першы шафёр… Дык хто яны, што былi першымi ў 1962 годзе?

Мелянец Аляксандр Фамiч – дырэктар фыбрыкi. Што i казаць, быць кiраўнiком калектыву нялёгкая ноша. А быць не проста кiраўнiком – а стваральнiкам калектыву – намнога складаней. Людзей патрэбна было падбiраць, шукаць, агiаць… З гэтым добра спраўляўся Мелянец А.Ф. I пайшлi адзiн за адным – першыя…

Шперная Дзiна Паўлаўна - заатэхнiк, прынята на работу з 1 мая 1962 года.

Другiм работнiкам, каго прыняў Мелянец А.Ф. на працу, быў Пiўко Аляксандр Мiхайлавiч. Ён 17 мая стаў першым шафёрам на прадпрыемстве i даверылi яму аўтамашыну ГАЗ – 51.

Першымi птушнiцамi на прадпрыемстве ў пачатку лiпеня – жнiўня сталi Гаспяровiч Надзея Рыгораўна, Каваленя Вольга Мiкалаеўна, Канецкая Любоў Андрэеўна, Марцуль Ганна Васiльеўна, Грышкевiч Надзея Рыгораўна,Лiсавец Ганна Канстанцiнаўна, Акулевiч Лiдзiя Георгiеўна, Хамяня Валянцiна Iванаўна.

Першым бухгалтарам была Гурская Алена Iванаўна, першым механiзатарам – Несцяровiч Рыгор Рыгоравiч, якi дадаткова выконваў яшчэ i абавязкi качагара.

Пры ўсёй тагачсанай механiзацыi на птушкафабрыцы ўсё ж такi не маглi абысцiся i без коней. Колькi iх не было – невядома, але добра вядома, што першым конюхам на прадпраемстве быў Касьян Iван Паўлавiч. I, канешне, прадпрыемства трэба ахоўваць. Першым сторажам быў назначаны Ганчар Iван Максiмавiч.

Напэўна, не хапала ў той час спецыялiстаў – ветэрынараў. А можа быў жорсткi iх адбор, бо першы ветурач быў прыняты толькi ў лютым 1963 года. Iм быў Васiлiй Канстанцiнавiч Калач, якi закончыў тэхнiкум.

У красавiку 1964 года на прадпрыемстве паявiўся трактар. Першым трактарыстам быў Марцён Мiхаiл Мiкалаевiч.

30 снежня 1964 года дырэктар Мелянец А.Ф. падпiсаў загад, якiм у сувязi з Новым годам першы раз аб`явiў падзяку з занясеннем у «Працоўную кнiжку» шафёру Жлабовiчу Уладзiмiру Георгiевiчу, конюху Касьяну Iвану Паўлавiчу, грузчыку Хвясько Iвану Iосiвавiчу. Гэта было першае маральнае заахвочванне ў калектыве.

На предпрыемcтве вялася барацьба з «несунамi». Так, у загадзе, падпiсаным 25 сакавiка 1965 года дырэктарам фабрыкi А.I. Раманцэвiчам, «… птичница похитила 3 яйца и была задержана по дороге следования к дому… Материал о хищении яйца передать на рассмотрение товарищеского суда. Предупредить рабочих, что при обнаружении подобных фактов будут приняты самые строгие меры, вплоть до освобождения от работы».

У тыя гады камбiкорм ў расыпным выглядзе дастаўляўся вагонамi на станцыю Бераставiца. Разгрузка вагонаў, каб скарацiць iх прастой, праводзiлася ўручную не толькi днём, але i ноччу. Гэта была даволi цяжкая работа…

У той час зачастую не хапала пагалоўя птушкi, таму прыходзiлася птушнiц або скарачаць, або пераводзiць на iншую работу. Разам з тым, 8 сакавiка 1965 года на фабрыцы ўпершыню прымаюцца меры i матэрыяльнага заахвочвання: у сувязi з Мiжнародным жаночым днём на прэмiраванне работнiц выдзелена 13 рублёў 69 капеек.

…Многае рабiлася для развiцця прадпрыемства ў 70-ыя – першай палавiне 80-х гадоў кiраўнiкамi фабрыкi А.М.Дарашэвiчам i В.П.Анiкеем. Саюзнае i рэспублiканскае кiраўнiцтва «Птицепрома» на расшырэнне вытворчасцi, на новае абсталяванне грошай выдзяляла недастаткова, прыходзiлася, як кажуць, выкручвацца самiм. I выкручвалiся…

У другой палавiне 80-х гадоў актыўна вядзецца замена тэхналагiчнага абсталявання на больш сучаснае, да продпрыемства падводзiцца газ, будуецца ветсанпрапускнiк, для работнiкаў калектыву – баня з басейнам.

Яйкi Бераставiцкай птушкафабрыкi пастаўляюцца ў Калiнiнград, Маскву, Тулу i iншыя гарады Расiйскай Федэрацыi. Валавая iх вытворчасцьдасягае амаль 45 млн.штук, а яйцаноскасць на курыцу – нясушку складае 292 яйкi. Гэта былi рэкордныя паказчыкi, i прадпрыемства займала адно з вядучых месц у былым СССР.

Вельмi складанымi былi 90-ыя гады.У сувязi з тым, што СССР, як дзяржава, перастала iснаваць, парушылiся наладжаныя сувязi, як рэалiзацыi прадукцыi, так i забеспячэння фабрыкi кармамi. Пад пагрозай было iснаванне прадпрыемства i ўсяго калектыву. Але дзякуючы iнiцыятыве тагачаснага дырэктара В.В.Валевiча (ён працаваў на гэтай пасадзе найбольш за ўсiх – амаль 20 гадоў), а таксама напружанай i зладжанай працы спецыялiстаў i ўсiх астатнiх работнiкаў, прадпрыемства выстаяла, калектыў атрымаў перамогу.

Значныя крокi па мадэрнiзацыi вытворчасцi былi зроблены ў 2009 годзе па iнiцыятыве тагачаснаго дырэктара М.I. Лохмана, якi iмкнуўся, каб вытворчасць вялася па сучасных стандартах, а людзi атрымлiвалi добры заробак. Былi адкрыты два новыя цэхi.

У кастрычнiку ў адным з iх пасялiлi 54 тысячы маладых курэй – нясушак нямецкай пароды, а самае сучаснае обсталяванне набылi ў сумесная беларуска – нямецкай фiрме «Бiч Дайгмен».

Другi цэх быў разлiчаны на 41 тысячу курэй. Прадуктыўнасць птушкi ў 2010 годзе склала 313 яек на адну курыцу – нясушку. Яе захаванасцьузрасла на 35% у параўнаннi з мiнулым годам. Дасягнулi гэтага шляхам паляпшэння ўмоў утрымання, строгiм захаваннем тэхналогiй.

Побач з павелiчэннем вытворчасцi ўдзяляецца вялiкая ўвага рэалiзацыi прадукцыi. Яйкi пастаўляюцца ў Мiнск, Магiлёў, Вiцебск, Барысаў, Гродна i многiя раённые цэнтры.

Дапамагаюць у рэалiзацыi прадукцыi i два магазины птушкафабрыкi, якiя знаходзяцца ў раённым цэнтры. На прылаўках магазiнаў, акрамя ўласнай прадукцыi, ёсць каўбасныя i мясныя вырабы, сыры, бакалейныя вырабы. Магазiны карастаюцца вялiкай папулярнасцю ў насельнiцтва.

 


Дырэктары Бераставiцкай птушкафабрыкi:

 

Мелянец Аляксандр Фамiч – дырэктар птушкафабрыкi ў 1962 – 1964 гадах.

Раманцэвiч Аляксандр Iванавiч - дырэктар птушкафабрыкi ў 1964 – 1967 гадах.

Сакодьнiк Пётр Васiльевiч - дырэктар птушкафабрыкi ў 1968 – 1971 гадах.

Дарашэвiч Аляксандр Мiхайлавiч - дырэктар птушкафабрыкi ў 1971 – 1982 гадах.

Анiкей Вячаслаў Пятровiч - дырэктар птушкафабрыкi ў 1982 – 1987 гадах.

Валевiч Васiлiй Васiльевiч - дырэктар птушкафабрыкi ў 1987 – 2006 гадах.

Мiскевiч Пётр Антонавiч - дырэктар птушкафабрыкi ў 2006 гадзе.

Сяледчык Iван Iванавiч - дырэктар птушкафабрыкi ў 2006 – 2009 гадах.

Лохман Мiкалай Iосiфавiч - дырэктар птушкафабрыкi ў 2009 – 2011 гадах.

Шчурскi Васiлiй Аляксеевiч - дырэктар птушкафабрыкi ў 2011 – 2015 гадах.

Чэкуць Сяргей Вальдэмаравiч - дырэктар птушкафабрыкi з верасня 2015 па чэрвень 2016 гада.

Груздзеў Мiхаiл Iванавiч – дырэктар птушкафабрыкi з чэрвеня 2016 года по сучасны час.